Музей грошай
Нумізматычны комплекс, які складаецца з плацежных зліткаў, XIII-XIV cтст.
Вiд
Нумізматыка
Разнавіднасць
грашовыя комплексы
Матэрыял
срэбра
Тэхналогія стварэння
ліццё
Тапалогія
экспазіцыя па гісторыі грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі
Перыяд
Безманетны перыяд (канец XI ст. – XIII ст.)
Месца стварэння/бытавання
Вялікае Княства Літоўскае
Перыяд стварэння/бытавання
другая палова XIII – трэцяя чвэрць XIV ст.
Анатацыя
Комплекс складаецца з дзесяці літоўскіх грыўняў-палачак другой паловы XIII – трэцяй чвэрці XIV ст. Ён быў знойдзены ў 2009 г. у в. Сялец Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці на заліўным лузе каля р. Валоўка. Усе зліткі адлітыя з срэбра 930 – 967 пробы. Комплекс грыўняў з'яўляецца дастаткова рэдкім помнікам гісторыі грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі безманетнага перыяду, толькі два аналагічных скарба прадстаўлены ў музейных калекцыях Беларусі (нумізматычны кабінет Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь).
Склад комплексу:
1. Літоўская грыўня-палачка, мае 2 зарубкі, вага 107,58 г.
2. Літоўская грыўня-палачка, без зарубак, вага 108,26 г.
3. Літоўская грыўня-палачка, мае 2 зарубкі, вага 103,09 г.
4. Літоўская грыўня-палачка, мае 1 зарубку, вага 105,85 г.
5. Літоўская грыўня-палачка, мае 7 вузкіх зарубак, вага 106,15 г.
6. Літоўская грыўня-палачка (складаецца з дзвюх частак), мае 4 зарубкі, вага 104,89 г.
7. Літоўская грыўня-палачка (складаецца з дзвюх частак), мае 2 зарубкі, вага 100,71 г.
8. Літоўская грыўня-палачка (складаецца з дзвюх частак), мае 9 зарубак, вага 102,60 г.
9. Літоўская грыўня-палачка (складаецца з дзвюх частак), мае 8 зарубак, вага 105,19 г.
10.Літоўская грыўня-палачка (сагнутая), мае 1 зарубку, вага 105,85 г.
Падрабязней пра плацежныя зліткі: https://skarbonka.ru/pdf/Shtalenkov_Ros-rubl-700-let.pdf