Навука і адукацыя

Публікацыі

Даследаванні айчынных і замежных спецыялістаў у галіне нумізматыкі і баністыкі, гісторыі крэдытна-фінансавых устаноў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў. Шэраг публікацый прысвечаны беларускім памятным манетам. Асобную катэгорыю матэрыялаў складаюць артыкулы пра музеі Рэспублікі Беларусь і іх калекцыі.

Канферэнцыі

Нацыянальны банк рэгулярна праводзіць міжнародныя канферэнцыі, мэтай якіх з’яўляецца даследаванне актуальных пытанняў у галіне нумізматыкі. Такія форумы садзейнічаюць больш цеснаму і плённаму ўзаемадзеянню ў нумізматычным супольніцтве Беларусі. Матэрыялы канферэнцый публікуюцца ў часопісе «Банкаўскі веснік». У дакладах прадстаўлена стракатая палітра тэм і меркаванняў айчынных і замежных нумізматаў, гісторыкаў, музейных супрацоўнікаў, калекцыянераў і іншых спецыялістаў.

Прэзентацыі

У прэзентацыях у простай і зразумелай форме дадзена агульная інфармацыя пра манеты і банкноты, гісторыю грашовага абарачэння і крэдытна-фінансавых устаноў на тэрыторыі Беларусі, памятныя манеты Нацыянальнага банка. Яны могуць быць выкарыстаны ў якасці дадатковага адукацыйнага матэрыялу для школьнікаў і студэнтаў.

Віктарыны

Мы сабралі для вас цікавыя факты пра грошы! Займальныя нумізматычныя віктарыны – выдатны спосаб праверыць сябе і папоўніць свой багаж ведаў.