Грашова-рэчавы комплекс, які складаецца з банкнотаў Расійскай імперыі і абраза, XX ст.
Калекцыя
Нумізматыка
Разнавіднасць
грашовыя комплексы
Матэрыял
папера, папера грашовая з вадзянымі знакамі, кардон
Тэхналогія стварэння
друк
Тапалогія
фонды
Месца стварэння/бытавання
Расійская імперыя
Перыяд стварэння/бытавання
першая чвэрць XX ст.
Анатацыя
Грашова-рэчавы комплекс быў знойдзены ў в. Гарадок Уздзенскага р-на Мінскай вобл. падчас рамонту старога дома. Дэпазіт складаецца з крэдытных білетаў Расійскай імперыі і абраза Мікалая Цудатворца. Грашовая частка ўключае ў сябе 69 крэдытных білетаў: 11 банкнотаў наміналам 1 рубель, 20 банкнотаў наміналам 3 рублі, 1 банкнот наміналам 5 рублёў, 24 банкнота наміналам 10 рублёў, 10 банкнотаў наміналам 25 рублёў, 2 банкнота наміналам 100 рублёў і 1 банкнот наміналам 500 рублёў. Большая частка банкнотаў адносіцца да савецкай эмісіі. Афіцыйна "царскія" крэдытныя білеты былі выведзены з абарачэння савецкай уладай толькі ў 1922 г.