Музей грошай
Грашова-рэчавы комплекс, які складаецца з меднага сасуда, манет і банкнотаў Расійскай імперыі, фрагментаў ювелірных вырабаў, XX ст.
Вiд
Нумізматыка
Разнавіднасць
грашовыя комплексы
Матэрыял
папера грашовая з вадзянымі знакамі, срэбра, медзь, золата
Тапалогія
экспазіцыя па гісторыі грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі
Перыяд
Грашова-крэдытныя стастункі ў перыяд Першай сусветнай вайны, рэвалюцый і грамадзянскай вайны (1914–1921 гг.)
Месца стварэння/бытавання
Расійская імперыя
Перыяд стварэння/бытавання
першая чвэрць XX ст.
Анатацыя
Грашова-рэчавы комплекс першай чвэрці XX ст. быў знойдзены ў г. Слуцку ў падвале старога будынка. У медным сасудзе былі медныя, срэбныя і залатыя манеты і банкноты Расійскай імперыі, срэбныя ювелірныя вырабы з манетамі Расійскай імперыі наміналам 20 і 10 капеек, два кідушныя кілішкі, срэбная змяіная галоўка і маленькая лыжачка, жэтон. Грашовая частка комплекса ўключае ў сябе: 2 срэбныя манеты - 1 і 2 злотых Мікалая I (1825-1855), Царства Польскае (у складзе Расійскай імперыі); 2 манеты наміналам 25 капеек Мікалая I (1825-1855), 29 манет Аляксандра II (1855-1881) - 1, 2, 3, 5,15 і 20 капеек; 5 манет Аляксандра III (1881-1894) - 1/2, 1, 2 і 20 капеек; 105 манет Мікалая II (1894-1917) - 1/2, 1, 2, 3, 5, 10, 15, 50 капеек і дзве залатыя манеты наміналам 5 рублёў. У склад дэпазіту таксама ўваходзяць 210 банкнотаў - крэдытных білетаў Расійскай імперыі. Большая частка банкнотаў комплексу адносіцца да савецкай эмісіі. Канчаткова "царскія" грошы былі выведзены з абарачэння савецкай уладай у 1922 г.
Падрабязней пра комплекс: Денежно-вещевой комплекс начала ХХ века (из собрания музея Национального банка Республики Беларусь)
Падрабязней пра комплекс: Денежно-вещевой комплекс начала ХХ века (из собрания музея Национального банка Республики Беларусь)