Музей грошай
Грашова-рэчавы комплекс, які складаецца з манет і банкнотаў Расійскай імперыі, асабістых рэчаў Шыманскага І. І., XX ст.
Вiд
Нумізматыка
Разнавіднасць
грашовыя комплексы
Матэрыял
папера з вадзянымі знакамі, папера грашовая з вадзянымі знакамі, дрэва, срэбра, скураны пераплёт карычневага колеру з цісненнем
Тапалогія
экспазіцыя па гісторыі грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі
Перыяд
Грашова-крэдытныя стастункі ў перыяд Першай сусветнай вайны, рэвалюцый і грамадзянскай вайны (1914–1921 гг.)
Месца стварэння/бытавання
Расійская імперыя
Перыяд стварэння/бытавання
першая чвэрць XX ст.
Анатацыя
Грашова-рэчавы комплекс першай чвэрці XX ст. быў знойдзены ў г. Слоніме ў сцяне дома і складаецца з драўлянага куфра, банкнотаў і срэбных манет Расійскай імперыі, асабістых рэчаў Шыманскага Івана Іосіфавіча. Грашовая частка: 10 банкнотаў наміналам 5 рублёў, 12 банкнотаў наміналам 10 рублёў, 8 банкнотаў наміналам 25 рублёў і 17 банкнотаў наміналам 100 рублёў; білет Дзяржаўнага казначэйства ў 50 рублёў узору 1914 года; 1 манета наміналам 15 капеек і 8 манет наміналам 20 капеек Аляксандра II (1855-1881), 5 капеек і 20 капеек Аляксандра III (1881-1894), 7 манет наміналам 10 капеек, 5 манет наміналам 15 капеек і 6 манет наміналам 20 капеек Мікалая II (1894-1917). Рэчавая частка: атэстат аб заканчэнні Пружанскага чатырохкласнага гарадскога вучылішча 1913 г.; копія пасведчання аб заканчэнні педагагічных курсаў пры Кобрынскім вышэйшым пачатковым вучылішчы 1915 г.; падборка артыкулаў ілюстраванага часопіса «Ніва»; малітоўнік - «Акафіст свяціцелю Мікалаю Цудотворцу». Дадзены комплекс з'яўляўся своеасаблівай "скарбонкай на чорны дзень", якая пастаянна папаўнялася і ў якой захоўваліся рэчы і дакументы, якія прадстаўлялі асаблівую каштоўнасць для ўладальніка.