Музей грошай
Нумізматычны комплекс, які складаецца з манет Расійскай імперыі, Царства Польскага, Прусіі, XIX ст.
Вiд
Нумізматыка
Разнавіднасць
грашовыя комплексы
Матэрыял
срэбра, шкло
Тэхналогія стварэння
чаканка
Тапалогія
экспазіцыя па гісторыі грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі
Перыяд
Грашовае абарачэнне ў канцы XVIII–XIX стст.
Месца стварэння/бытавання
Расійская імперыя
Перыяд стварэння/бытавання
другая чвэрць XIX ст.
Анатацыя
Нумізматычны комплекс другой чвэрці XIX ст. быў знойдзены ў в. Рыбакі Іўеўскага р-на Гродзенскай вобласці. У склад комплексу ўваходзіла 77 срэбных манет, якія былі пакладзены ў вінную бутэльку. Комплекс уключае ў сябе: 18 манет наміналам 1 рубель Кацярыны II (1762–1796), 4 манеты наміналам 1 рубель Паўла I (1796-1801), 28 манет наміналам 1 рубель Аляксандра I (1801-1825); 14 манет наміналам 1 рубель Мікалая I (1825-1855); манеты Царства Польскага (у складзе Расійскай імперыі): 5 злотых Аляксандра I (1801-1825), 7 манет наміналам 5 злотых Мікалая I (1825-1855); манеты Каралеўства Прусія: талер Фрыдрыха Вільгельма II (1774–1797), 4 талера Фрыдрыха Вільгельма III (1797–1840).