Музей грошай
Нумізматычны комплекс, які складаецца з дукатаў Рэспублікі Злучаных Правінцый (Галандская Рэспубліка, Нідэрланды), XIX ст.
Вiд
Нумізматыка
Разнавіднасць
грашовыя комплексы
Матэрыял
золата
Тэхналогія стварэння
чаканка
Тапалогія
экспазіцыя па гісторыі грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі
Перыяд
Грашовае абарачэнне ў канцы XVIII–XIX стст.
Месца стварэння/бытавання
Расійская імперыя
Перыяд стварэння/бытавання
другая чвэрць XIX ст.
Анатацыя
Нумізматычны комплекс складаецца другой чвэрці XIX ст. складаецца з 28 залатых дукатаў Рэспублікі Злучаных Правінцый (Галандская Рэспубліка, Нідэрланды). Ён быў знойдзены на тэрыторыі Гродзенскай вобл. Дэпазіт змяшчае: дукат 1758 г., дукат 1760 г., дукат 1770 г., дукат 1777 г., дукат 1790 г., чатыры дукаты 1800 г., дукат 1802 г., дукат 1803 г., дукат 1805 г., два дукаты 1806 г., два дукаты 1807 г., дукат 1814 г., два дукаты 1815 г., дукат 1818 г., дукат 1828 г., тры дукаты 1829 г., дукат 1830 г. і тры дукаты 1831 г. Два дукаты з дадзенага дэпазіту (1807 г. і 1830 г.) былі адчаканены на Санкт-Пецярбургскім манетным двары (Расійская імперыя). На тэрыторыі Беларусі такі комплекс можа быць звязаны з забеспячэннем арміі Расійскай імперыі на заходніх рубяжах.