Нумізматыка
У калекцыю ўваходзяць нумізматычныя і грашова-рэчавыя комплексы, манеты розных краін, беларускія памятныя манеты, зліткі.
1083 прадметы
Чытаць далей
Баністыка
Прадстаўлены папяровыя грашовыя знакі Расійскай імперыі, Часовага і Савецкага ўрадаў, Польскай рэспублікі, незалежнай Беларусі.
332 прадметы
Чытаць далей
Сфрагістыка
Аснова калекцыі – матэрыялы, якія адлюстроўваюць працэс стварэння беларускіх памятных манет.
274 прадметы
Чытаць далей
Фалерыстыка
У калекцыю ўваходзяць ордэны і медалі. Сярод іх памятны медаль, які быў выпушчаны ў 1924 г. да 100-годдзя Банка Польскага.
13 прадметаў
Чытаць далей
Прыборы і прылады
Прадстаўлена вылічальная і арганізацыйная тэхніка. Значная частка прадметаў адносіцца да савецкага перыяду.
2 прадметы
Чытаць далей
Дакументы
Аснова калекцыі - фінансавыя і актавыя дакументы XIX–XX стст., якія адлюстроўваюць гісторыю крэдытна-фінансавых устаноў Беларусі.
119 прадметаў
Чытаць далей
Фотадакументы
Значная частка фотаматэрыялаў прысвечана дзейнасці Беларускай рэспубліканскай канторы Дзяржбанка СССР.
3 прадметы
Чытаць далей
Філатэлія
Прадстаўлены паштовыя канверты, маркі і паштоўкі, звязаныя з грашовым абарачэннем.
16 прадметаў
Чытаць далей
Жывапіс
Калекцыю складаюць прадстаўнічыя падарункі.
16 прадметаў
Чытаць далей
Прадметы побыту
Прадстаўлены прадметы, прызначаныя для захоўвання грошай, а таксама элементы інтэр'ера банкаўскай установы XX стагоддзя.
2 прадметы
Чытаць далей
Вексілалогія
У калекцыю ўваходзяць вымпелы і сцягі. Большасць прадметаў адносіцца да савецкага перыяду.
1 прадмет
Чытаць далей
Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва
Аснова калекцыі - прызы міжнародных конкурсаў памятных манет, а таксама прадстаўнічыя падарункі.
18 прадметаў
Чытаць далей
Друкаваныя выданні
Калекцыю складаюць газеты, часопісы, буклеты, звязаныя з работай банкаўскіх устаноў.
3 прадметы
Чытаць далей
Фонд Музея грошай налічвае больш за 53 тысячы адзінак захоўвання, размеркаваных па асобных калекцыях. Аснову збору складаюць грашовыя комплексы. У музейным фондзе захоўваецца 23 тэзаўрацыі. Да ліку рарытэтаў адносяцца татарская сярэбраная грыўна другой паловы XIV ст., комплекс сярэбраных старалітоўскіх дэнарыяў канца XIV - пачатку XV стст., найбуйнейшая ва Усходняй Еўропе тэзаўрацыя пражскіх грошаў першай паловы XV ст., сярэбраная манета Вялікага Княства Літоўскага , комплекс залатых галандскіх дукатаў першай паловы XIX ст. і іншыя каштоўнасці.
Багатая калекцыя баністыкі раскрывае гісторыю крэдытна-фінансавых устаноў на тэрыторыі Беларусі з XIX ст. да ўтварэння Нацыянальнага банка.
Адзін з важных напрамкаў дзейнасці Музея грошай - назапашванне матэрыялаў па эмісійнай практыцы Нацыянальнага банка. Сабраны эскізныя праекты нацыянальнай валюты, купоны, каштоўныя паперы і банкноты. У музеі змяшчаецца найбольш поўная калекцыя беларускіх памятных манет і ўнікальных матэрыялаў, звязаных з іх стварэннем. Яна ўключае ў сябе эскізы манет, гіпсавыя мадэлі, эталонны і працоўны інструменты.