Наведванне Музея грошай ажыццяўляецца па папярэднім запісе і толькі ў складзе арганізаванай групы (да 20 чалавек). Для запісу на экскурсію неабходна пакінуць заяўку на сайце. Пасля пацвярджэння заяўкі з вамі звяжацца супрацоўнік музея.
Пытанне-адказ
Як патрапіць на экскурсію ў Музей грошай?
Колькі каштуе экскурсія ў Музей грошай?
Наведванне музея бясплатнае.
Дзе знаходзіцца Музей грошай?
Музей грошай знаходзіцца ў будынку Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па адрасе пр. Незалежнасці, 20, уваход з вул. Леніна, 14 (пад’езд №2).
Якія дакументы патрэбны для наведвання Музея грошай?
Пры наведванні музея неабходна мець пры сабе пашпарт (асобам, якія дасягнулі 14 гадоў).
Колькі доўжыцца экскурсія?
Ад 45 да 90 хвілін па жаданню наведавальнікаў.
Ці можна рабіць фотаздымкі ў музеі?
Музей грошай знаходзіцца ў будынку Нацянальнага банка. Фатаграфаваць можна толькі ў экспазіцыйных залах музея.
У якія дні і калі працуе Музей грошай?
Музей грошай працуе ў буднія дні: пн. - чц. 8.30 - 17.30, пт. 8.30 - 16.15 (для арганізаваных груп па папярэднім запісе).