Музей грошай
Правілы наведвання музея
- Гэтыя Правілы вызначаюць парадак наведвання Музея грошай Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (далей - Музей).
- Супрацоўнікі Музея адказваюць за арганізацыю экскурсійнага абслугоўвання.
- Экскурсійнае абслугоўванне праводзіцца ў Музеі толькі для арганізаваных груп у суправаджэнні супрацоўнікаў Музея і толькі па папярэднім запісе. Наведванне Музея бясплатнае.
- Папярэдні запіс экскурсійных груп ажыццяўляецца шляхам афармлення заяўкі на сайце.
- Пасля атрымання заяўкі супрацоўнік Музея звязваецца з кантактнай асобай, рэгіструе арганізаваную групу, напраўляе апавяшчэнне аб рэгістрацыі кантактнай асобе на электронны адрас.
- Наведвальнікам неабходна адправіць спіс удзельнікаў экскурсіі на электронную пошту Музея грошай museum@nbrb.by не пазней, чым за два дні да экскурсіі.
- Супрацоўнікі Музея маюць права пераносіць экскурсійнае абслугоўванне, узгадніўшы новы варыянт з кантактнай асобай.
- Супрацоўнікі Музея маюць права аб’ядноўваць групы.
- Групы колькасцю больш за 20 чалавек могуць быць падзелены на падгрупы.
- Кантактная асоба мае права адмяніць экскурсійнае абслугоўванне, апавясціўшы аб гэтым супрацоўнікаў Музея.
- Збор зарэгістраваных груп ажыццяўляецца ў холе першага паверха пад'езда № 2 па адрасе г. Мінск, вул. Леніна,14.
- Наведвальнікі ў складзе зарэгістраваных груп дапускаюцца ў Музей пры прад’яўленні пашпарта і пасля правядзення асабістага дагляду і дагляду ручной паклажы, у тым ліку з выкарыстаннем тэнічных сродкаў. Дзеці да 14 гадоў дапускаюцца ў Музей на падставе ўзгодненай заяўкі без прад’яўлення дакумента, які пацвярджае асобу.
- Рабіць фотаздымкі дапускаецца толькі ў экспазіцыйных залах Музея.