Музей грошай
Выстава «Беларускі рубель: 30 гадоў нацыянальнай валюце»
18.10.2024
17 кастрычніка 2024 года адбылося адкрыццё выставы "Беларускі рубель: 30 гадоў нацыянальнай валюце". Гэта сумесны праект Нацыянальнага банка і Нацыянальнага гістарычнага музея.
Экспанаты выставы ілюструюць гісторыю станаўлення грашовай сістэмы незалежнай Беларусі. Можна ўбачыць па-сапраўднаму ўнікальныя матэрыялы з фондаў Музея грошай. Гэта фотаформы для разліковых білетаў узору 1992 года, банкнотныя лісты з купюрамі ўзору 2000 года, эскізныя праекты банкнотаў, у тым ліку не выпушчаных у абарачэнне, нарыхтоўкі для беларускіх цыркуляцыйных манет і шматлікае іншае.
Прадстаўлены залатыя і срэбныя памятныя манеты Нацыянальнага банка, уключаючы першую манету "ААН 50", манеты, прысвечаныя беларускаму балету, і новы камплект "Беларускі рубель. 30 гадоў".
Выстава праходзіць на пляцоўцы Музея сучаснай беларускай дзяржаўнасці і працягнецца да 11 студзеня.
Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці - філіял Нацыянальнага гістарычнага музея - знаходзіцца па адрасу вул. К.Маркса, 38 (4 пад'езд). Тэлефон для даведак: 8 (017) 234 01 52

Падпішыцеся для атрымання рассылання