Музей грошай
Як наведаць музей
- Наведванне Музея грошай ажыццяўляецца толькі па ПАПЯРЭДНІМ ЗАПІСЕ і толькі ў складзе арганізаванай групы ад 10 да 20 чалавек.
- Для запісу на экскурсію неабходна пакінуць заяўку на сайце. Пасля пацвярджэння заяўкі вам на электронны адрас прыйдзе паведамленне аб тым, што экскурсія забраніравана.
- Наведвальнікам неабходна падаць СПІС УДЗЕЛЬНІКАЎ (прозвішча, імя, імя па бацьку, для замежных грамадзян - грамадзянства) на электронны адрас museum@nbrb.by. Нам неабходна рэгістраваць усіх наведвальнікаў, таму што на тэрыторыі Нацыянальнага банка існуюць асаблівыя меры бяспекі, і дзейнічае прапускны рэжым.
- Незарэгістраваныя наведвальнікі (суправаджаючыя, сваякі і тыя, хто прыйшоў замест запісаных на экскурсію) не змогуць прайсці ў Музей.
- Пры наведванні Музея неабходна мець пры сабе пашпарт. Дзецям да 14 гадоў дакументы не патрабуюцца.
- Наведванне музея бясплатнае.
- Звярніце ўвагу: мы не зможам прыняць наведвальнікаў, якія спазніліся на экскурсію. Пры наяўнасці свабодных месцаў мы прапануем вам наведаць наступную па раскладзе экскурсію.
- Мы можам арганізаваць экскурсіі для наведвальнікаў з абмежаванымі магчымасцямі здароўя. Пра магчымасць экскурсіі для людзей з асаблівасцямі здароўя просім дадаткова ўдакладняць у супрацоўнікаў Музея. Калі ласка, папярэджвайце нас загадзя, каб мы зрабілі наведванне Музея максімальна камфортным.