Музей грошай
Памятная манета «Сафійскі сабор. Полацк», серыя «Архітэктурная спадчына Беларусі», 2 рублі
Вiд
Нумізматыка
Разнавіднасць
памятныя манеты
Матэрыял
латунь, медзь, медна-нікелевы сплаў
Тэхналогія стварэння
чаканка
Тапалогія
фонды
Перыяд
Развіццё грашова-крэдытнай сістэмы Рэспублікі Беларусь (2000 г. – па ц.ч.)
Месца стварэння/бытавання
Рэспубліка Беларусь
Перыяд стварэння/бытавання
2018 г.
Параметры
вага 5,81 г, дыяметр 23,5 мм
Анатацыя
Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў – кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты з надпісам БЕЛАРУСЬ, які паўтараецца, і элементамі нацыянальнага арнаменту.
На аверсе ў цэнтры – рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; па крузе надпісы: уверсе – БЕЛАРУСЬ, унізе – 2 РУБЛI, паміж імі – стылізаваная выява нацыянальнага арнаменту.
На рэверсе ў цэнтры – выява Сафійскага сабора ў г. Полацку, па крузе надпісы: уверсе – САФІЙСКІ САБОР. ПОЛАЦК, унізе – 2018.
Чаканка: АТ "Манетны двор Польшчы", Варшава, Польшча.
Камплект памятных манет серыі "Архітэктурная спадчына Беларусі" складаецца з 6 манет: "Мірскі замак", "Замак Радзівілаў. Нясвіж", "Палац Румянцавых і Паскевічаў. Гомель", "Камянецкая вежа", "Мікольская царква. Магілёў", "Сафійскі сабор. Полацк".