Дакументы

Фільтр
Разнавіднасць
Перыяд
Матэрыял
Месца стварэння/бытавання
Скінуць

Дакументы

Дакументальныя матэрыялы складаюць значную частку збору Музея грошай. У калекцыі прадстаўлены фінансавыя і актавыя дакументы XIX–XX стст., якія адлюстроўваюць гісторыю крэдытна-фінансавых устаноў на тэрыторыі Беларусі. Гэта ўкладныя і ашчадныя кніжкіразлікі па пазыках, чэкі, страхавыя полісы, квітанцыі, патэнты, прыходныя і расходныя ордары. У музеі захоўваюцца дакументы, звязаныя з  дзейнасцю на тэрыторыі Беларусі Дзяржаўнага банка Расійскай імперыі, Гомельскага гарадскога грамадскага банка, Мінскага камерцыйнага банка.

Частку калекцыі складаюць дакументальныя матэрыялы савецкага часу, якія адлюстроўваюць працу Беларускай рэспубліканскай канторы Дзяржбанка СССР. У музеі захоўваецца комплекс дакументаў 20-30-х гг. XX ст., звязаных з дзейнасцю фінансавых устаноў на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

Вялікую цікавасць у калекцыі прадстаўляюць так званыя «грошы-дакументы» – зацверджаныя праекты нацыянальнай валюты Рэспублікі Беларусь, ад першых разліковых білетаў да сучасных банкнотаў.