Баністыка

Фільтр
Разнавіднасць
Перыяд
Матэрыял
Месца стварэння/бытавання
Скінуць

Баністыка

У калекцыі прадстаўлены папяровыя грашовыя знакі Расійскай імперыі, Часовага і Савецкага ўрадаў, Польскай рэспублікі. Значную частку збору складаюць каштоўныя паперы – акцыі і аблігацыі банкаў, якія дзейнічалі на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIX стагоддзя. Сярод матэрыялаў вялікую цікавасць прадстаўляюць вэксалі – пазыковыя распіскі першай паловы XX стагоддзя, першыя савецкія грашовыя знакі ўзору 1919 года, а таксама рэдкая калекцыя грашовых знакаў мясцовых органаў самакіравання на беларускіх землях часоў Першай сусветнай вайны. Істотную частку збору складаюць аблігацыі дзяржаўных пазык, якія ў велізарнай колькасці выпускаліся Царскім, Часовым, а потым і Савецкім урадамі. Сярод іх: «Заём свабоды» 1917 года, аблігацыі «хлебных» і «цукровых» пазык першай паловы 20-х гг. XX стагоддзя, поўная калекцыя аблігацый дзяржаўных пазык перыяду Вялікай Айчыннай вайны, аблігацыі дзяржаўных пазык развіцця народнай гаспадаркі СССР пасляваеннага часу.

У музейным фондзе захоўваецца поўная калекцыя нацыянальнай валюты незалежнай Рэспублікі Беларусь. Гэта праекты грашовых знакаў, якія не выйшлі ў абарачэнне, папяровыя грашовыя знакі ўзору 1992–2000-х гг., дзейнічаючы банкнотны шэраг, а таксама наборы памятных банкнотаў Нацыянальнага банка.