Памятная манета «Масленіца», серыя «Святы і абрады беларусаў», 20 рублёў
Калекцыя
Нумізматыка
Разнавіднасць
памятныя манеты
Матэрыял
срэбра
Тэхналогія стварэння
чаканка
Тапалогія
экспазіцыя па гісторыі грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі
Месца стварэння/бытавання
Рэспубліка Беларусь
Перыяд стварэння/бытавання
2007 г.
Параметры
дыяметр 38,61 мм; вага 33,62 г
Анатацыя
Манета мае форму круга, з пярэдняга і адваротнага бакоў — кант, які выступае па акружнасці. Бакавая паверхня манеты рыфленая. Паверхня манеты аксідзіраваная. На аверсе ў крузе, абрамленым геаметрычным арнаментам, — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь; у цэнтры — васьміканцовая геаметрычная фігура; унізе намінал — ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ. На рэверсе ў цэнтры - рэльефная выява масленічных бліноў, пад імі – гліняны збанок са смятанай і драўлянай лыжкай; уверсе – рэльефныя выявы сонца і сняжынак, якія сімвалізуюць сустрэчу зімы з вясной; у цэнтры сонца – устаўка са штучнага крышталя жоўтага колеру; злева і справа – рэльефныя арнаментальныя кампазіцыі. Дызайн: С. Заскевіч (Беларусь).Чаканка: ЗАТ «Літоўскі манетны двор», Вільня, Літва.
Падрабязней пра памятную манету: Памятные монеты «Святы i абрады беларусаў»