ПАЛІТЫКА ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў на сайце Музея грошай Нацыянальнага банка


З мэтай паляпшэння функцыянальнасці сайта Музея грошай Нацыянальнага банка (далей – Сайт), павышэння эфектыўнасці і зручнасці выкарыстання, збору аналітычнай інфармацыі ў абагульненым выглядзе Нацыянальны банк выкарыстоўвае cookie-файлы.


Што такое cookie-файлы і якія яны бываюць?

Cookies або cookie-файлы – невялікія фрагменты даных, якія інтэрнэт-рэсурс адпраўляе ў браўзер карыстальніка. Вэб-браўзер захоўвае гэтыя файлы, а пры паўторным наведванні таго ж інтэрнэт-рэсурсу адпраўляе іх сайту назад.

Cookies захоўваюцца на прыладзе карыстальніка і ўтрымліваюць даныя аб наведаных рэсурсах. Іх выкарыстоўваюць для аўтарызацыі, захоўвання індывідуальных налад для кожнага карыстальніка, збору статыстыкі і адсочвання актыўнасці.

Вылучаюць наступныя асноўныя віды cookie-файлаў:

  • Тэхнічныя (строга неабходныя) выкарыстоўваюцца вэб-сайтам для ўваходу ў сістэму. Без іх сайт не будзе працаваць. Гэты тып cookie-файлаў не збірае ніякай асабістай інфармацыі пра карыстальнікаў і не падлягае адключэнню.
  • Функцыянальныя – файлы, што дазваляюць сайту запамінаць інфармацыю, якая змяняе яго выгляд: напрыклад, мова або рэгіён карыстальніка.
  • Статыстычныя (аналітычныя) – гэтыя файлы дапамагаюць уладальніку інтэрнэт-рэсурсаў зразумець, якім чынам наведвальнікі ўзаемадзейнічаюць з вэб-сайтам. Яны дазваляюць сабраць агрэгіраваную абязлічаную інфармацыю па ўсіх карыстальніках.

Амаль любы браўзер дазваляе адключыць перадачу cookies. Аднак гэта зробіць немагчымай работу з некаторым функцыяналам.


Якія cookie-файлы збіраюцца на Сайце?

Тэхнічныя (строга неабходныя) cookie-файлы забяспечваюць прагляд змесціва Сайта і атрыманне доступу да функцыяналу. Гэты від cookies не захоўваецца на серверах Сайта, не выкарыстоўваецца інакш як для карэктнай работы ПЗ Сайта і не перадаецца трэцім асобам.

Функцыянальныя cookie-файлы дазваляюць забяспечыць індывідуальны вопыт выкарыстання Сайта і ўстанаўліваюцца ў адказ на дзеянні карыстальніка. Напрыклад, выбар версіі для слабавідушчых і выбар мовы. Гэты від cookies не захоўваецца на серверах Сайта, не выкарыстоўваецца інакш як для карэктнага адлюстравання інфармацыі карыстальнікам Сайта і не перадаецца трэцім асобам.

Статыстычныя (аналітычныя) cookie-файлы дапамагаюць палепшыць прадукцыйнасць Сайта і зрабіць яго больш зручным для выкарыстання.

Нацыянальны банк выкарыстоўвае аналітычныя інструменты Google Analytics і Яндекс.Метрика, якія прымяняюцца з мэтай прадастаўлення статыстычных паказчыкаў выкарыстання Сайта без ідэнтыфікацыі карыстальнікаў.

Аналітычныя cookies, якія генерыруюцца Google Analytics, перадаюцца ў карпарацыю Google і апрацоўваюцца ў адпаведнасці з іх Палітыкай прыватнасці, размешчанай па спасылцы https://policies.google.com/privacy?hl=ru.

Аналітычныя cookies, якія генерыруюцца Яндекс.Метрика, перадаюцца ў кампанію Яндэкс і апрацоўваюцца ў адпаведнасці з іх Палітыкай прыватнасці, размешчанай па спасылцы https://yandex.by/legal/confidential/.


Колькі захоўваюцца cookies?

У залежнасці ад тэрмінаў захоўвання ў браўзеры прылады карыстальніка Нацыянальны банк выкарыстоўвае сеансавыя і пастаянныя cookies.

Сеансавыя cookies захоўваюцца толькі падчас карыстання Сайтам, а пастаянныя – на працягу часу, названага ў параметрах файлаў cookies, або да моманту іх выдалення карыстальнікам.

Ці можна адмовіцца ад cookies?

Пры першым наведванні Сайта карыстальніку прапануецца даць згоду на выкарыстанне cookies альбо адмовіцца ад іх націсканнем кнопак «прыняць» ці «адхіліць» на ўсплываючым інфармацыйным банеры, альбо перайсці ў рэжым налад для выбару таго, якія тыпы cookies карыстальнік згодзен прымаць, а якія не.

Пры гэтым карыстальнік інфармуецца аб тым, што поўнае ці частковае адключэнне cookies можа прывесці да абмежавання доступу да функцыяналу Сайта.

Карыстальнік можа адмовіцца ад выкарыстання cookies, звярнуўшыся да налад канфігурацыі браўзера.

Пры гэтым некаторыя браўзеры дазваляюць наведваць сайты ў рэжыме «інкогніта», аўтаматычна выдаляюць сесійныя cookies.

Больш падрабязна з параметрамі кіравання cookies можна азнаёміцца ў дакументацыі адпаведнага браўзера.