Памятная манета «Тысяча і адна ноч», серыя «Казкі народаў свету», 20 рублёў

Памятная манета «Тысяча і адна ноч», серыя «Казкі народаў свету», 20 рублёў
Памятная манета «Тысяча і адна ноч», серыя «Казкі народаў свету», 20 рублёў
Калекцыя
Нумізматыка
Разнавіднасць
памятныя манеты
Матэрыял
срэбра
Тэхналогія стварэння
чаканка
Тапалогія
экспазіцыя па гісторыі грашовага абарачэння на тэрыторыі Беларусі
Месца стварэння/бытавання
Рэспубліка Беларусь
Перыяд стварэння/бытавання
2006 г.
Параметры
дыяметр 38,61 мм; вага 28,28 г
Анатацыя
Манета мае форму круга. Бакавая паверхня манеты гладкая. На аверсе ўверсе — рэльефная выява Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, унізе намінал — ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ. На аверсе ў цэнтры на фоне зорнага неба — хлопчык і дзяўчынка, якія сядзяць на павернутым паўмесяцы і трымаюць раскрытую кнігу. На рэверсе ў цэнтры – купалападобная арка, унутры якой арнаментаваны фрагмент столі палаца Халіфа, з утаўкай з блакітнага сінтэтычнага цыркону, за паўаркамі вокнаў — фантастычныя пейзажы; унізе — на фоне ўсходняга города змешчаны: амфара, кілім–самалёт, вярблюд, змяя; злева — пейзаж начнога ўсходняга города; справа: домбра, дрэва, птушкі. Пры павароце манеты на 180° на рэверсе замест арак і пейзажаў з'яўляецца твар усходняй жанчыны ў чадры. Дызайн: С. Някрасава (Беларусь). Чаканка: АТ «Манетны двор Польшчы», Варшава, Польшча. Падрабязней пра памятную манету: Памятные монеты «Казкi народаў свету»

Змена налад cookie-файлаў

Тэкставы файл, захаваны ў браўзэры кампутара (мабільнай прылады) карыстальніка інтэрнэт-сайта пры яго наведванні карыстальнікам для адлюстравання здзейсненых ім дзеянняў, якія выкарыстоўваюцца для забеспячэння або павышэння працаздольнасці сайтаў, а таксама для атрымання аналітычнай інфармацыі.

Файлы, якія ажыццяўляюць захоўванне інфармацыі для забеспячэння функцыянавання вэб-рэсурсаў, інфармацыю аб выбары карыстальніка адносна прыняцця/адхіленні cookie-файлаў і не выкарыстоўваюць якую-небудзь інфармацыю аб карыстальніку, якая можа быць выкарыстана ў маркетынгавых мэтах або для ўліку наведвальных сайтаў у сетцы Інтэрнэт. Адключэнне дадзенага тыпу cookie-файлаў можа прывесці да абмежавання доступу карыстальніка да функцыянальных магчымасцяў вэб-рэсурсу.

Файлы, якія здзяйсняюць захоўванне інфармацыі аб выбары карыстальніка (імя карыстальніка, мова, рэгіён і г.д.). Адключэнне функцыянальных cookie-файлаў не ўплывае на працу вэб-рэсурсу.

Файлы, прызначаныя для адзнакі працы вэб-рэсурсаў і якія здзяйсняюць захоўванне інфармацыі аб карыстацкіх перавагах і найболей прагляданых старонках вэб-рэсурсу. Адключэнне аналітычных cookie-файлаў не ўплывае на працу вэб-рэсурсу.

З пералікам апрацоўваных cookie-файлаў можна азнаёміцца ў Палітыцы апрацоўкі cookie-файлаў.